BE RU EN

Польшча закрывае консульства Расеі ў Познані

  • 22.10.2024, 17:17

Кіраўнік МЗС Польшчы падкрэсліў, што РФ вядзе гібрыдную вайну.

Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі абвясціў аб закрыцці генеральнага консульства Расеі ў горадзе Познані.

У сацсетцы Х Сікорскі патлумачаў неабходнасць закрыцця расейскага генконсульства ў Познані тым, што Расея вядзе гібрыдную вайну і ажыццяўляе спробы дыверсій на польскай тэрыторыі.

- Мой абавязак, як міністра замежных спраў - рашуча рэагаваць. Першы крок - закрыццё расейскага консульства ў Познані. Мы не адступім ні на крок. Мы абараняем Рэспубліку Польшча, мы абараняем палякаў, - дадаў кіраўнік польскага МЗС.

У Польшчы ёсць тры генеральныя консульствы Расеі - акрамя Познані, гэта Кракаў і Гданьск.

Апошнія навіны