BE RU EN

УСУ на танках прарвалі расейскую абарону ў Курскай вобласці

  • 22.10.2024, 17:03

Ідзе штурм сяла Зялёны Шлях.

Марпехі 36-й брыгады УСУ супольна з тэрабаронай і байцамі 47-й мехбрыгады заканчваюць зачыстку і выцясненне акупантаў з пасёлкаў Зялёны Шлях і Новаіванаўка ў Курскай вобласці. Кадры баёў публікуе прэс-служба Камандавання марской пяхоты ВМС УС Украіны, адзначае «Дыялог».

Калона цяжкай тэхнікі УСУ на чале з танкамі Т-64БВ з баямі прасунулася на 2 кіламетры ўздоўж трасы «Рыльск – Карэнева – Суджа». Вайскоўцы двойчы сустрэлі супраціў падчас свайго прасоўвання, прарваўшы пазіцыі ў лесапасадках, і зайшлі непасрэдна ў сам пасёлак Зялёны Шлях.

Наступ марскіх пяхотнікаў адбываўся пры падтрымцы выведных беспілотнікаў і артылерыі, якая выкарыстоўвала касетныя боепрыпасы. Ужо каля самага населенага пункта марпехі УСУ адбілі механізаваную контратаку некалькіх браняваных машынаў з дапамогай танкаў і ўдарных дронаў. Праект WarArchive геалакаваў месцы баёў, сярод іншага размяшчэнне знішчаных пазіцый расейцаў у пасадках і разбітай расейскай тэхнікі.

Пакуль невядома, ці атрымалася ў перадавых падраздзяленняў УСУ замацавацца ў Зялёным Шляху. Аднак у выпадку поспеху гэта дазволіць стварыць перадумовы для поўнага выцяснення акупантаў з размешчанай побач Новаіванаўкі.

Апошнія навіны