BE RU EN

Reuters: Гарыс апярэдзіла Трампа

  • 22.10.2024, 16:20

Але нязначна.

Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Камала Гарыс мае нязначную перавагу над кандыдатам ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам - 46% супраць 43%, сведчаць апублікаваныя 22 кастрычніка вынікі новага апытання Reuters/Ipsos.

Адрыў Гарыс ад Трампа колькасна не змяніўся за тыдзень, які мінуў з часоў папярэдняга апытання Reuters/Ipsos (45% падтрымкі ў дэмакраткі, 42% - у рэспубліканца). Як мяркуюць журналісты, што гэта сведчыць аб незвычайнай напружанасці барацьбы паміж кандыдатамі - асабліва ў святле таго, што да выбараў прэзідэнта ЗША 5 лістапада засталося ўсяго два тыдні.

Абодва апытанні прадэманстравалі, што Гарыс лідаруе ў межах хібнасці, прычым, паводле вынікаў новага, яна апярэджвае Трампа ўсяго на 2% пункты, калі выкарыстоўваць не акругленыя звесткі.

Акрамя таго, новае апытанне паказала - выбарцы не вельмі добра ацэньваюць стан эканомікі ЗША і сітуацыю з імігрантамі, а таксама агулам ухваляюць падыход Трампа ў абодвух пытаннях.

Амаль 70% зарэгістраваных выбарцаў падчас апытання заявілі, што кошт жыцця ў ЗША знаходзіцца на няправільным шляху, 60% мяркуюць, што амерыканская эканоміка рухаецца ў няправільным кірунку, а 65% сказалі тое ж самае аб іміграцыйнай палітыцы.

Рэспандэнты таксама адзначылі, што ўважаюць эканоміку і іміграцыю, нараўне з пагрозамі дэмакратыі, найважнейшымі праблемамі ЗША. На пытанне аб тым, хто з кандыдатаў прытрымліваецца лепшай пазіцыі ў гэтых пытаннях, Трамп лідараваў у эканоміцы - 46% супраць 38% і ў іміграцыі - 48% супраць 35% у Гарыс.

Акрамя таго, 35% рэспандэнтаў мяркуюць, што наступны прэзідэнт у першыя 100 дзён свайго праўлення засяродзіцца ў першую чаргу на іміграцыі. 11% апытаных паказалі на няроўнасць даходаў, а 10% - на ахову здароўя і падаткі.

Аднак у пытанні аб тым, хто з кандыдатаў лепш справіцца з пагрозамі дэмакратыі, Гарыс лідаруе - 42% супраць 35% у Трампа. Акрамя таго, рэспандэнты перакананыя, што яна лепш за Трампа справіцца з палітыкай у дачыненні да абортаў і з праблемамі аховы здароўя.

Апошнія навіны