BE RU EN

Беларусы могуць пазбавіцца аўто

  • 22.10.2024, 15:43

Уся справа ў неаплачаных штрафах.

Што можа здарыцца, калі своечасова не заплаціць штраф? На пытанне адказалі ў ДАІ і аддзеле прымусовага выканання Менскага раёна: наступствы для некаторых завінавачаных былі вельмі крыўднымі.

За не аплачаныя своечасова штрафы ў жыхароў Менскага раёна за адзін дзень канфіскавалі чатыры аўто, піша pristalica.by. Гэта адбылося падчас своеасаблівага "рэйду" па завінавачаных 14 кастрычніка. Аўтаўладальнікі, у якіх забралі аўьл (часова ці назаўжды, калі так пастановіць суд), былі раней прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне МС у нецвярозым стане, але штрафы не заплацілі. Агульная сума апошніх склала 13 тысяч рублёў.

Нагадаем: на аплату штрафу адводзіцца 30 дзён. Калі ён не аплачаны, то можна атрымаць зверху яшчэ дзве базавыя адзінкі. Пастанову аб спагнанні штрафу нярэдка накіроўваюць па месцы атрымання заробку. Калі афіцыйных даходаў няма, то не выключана, што ў дзверы пастукае судовы выканаўца. Ён у сваю чаргу можа:

- накласці арышт на маёмасць;

- арыштаваць (эвакуаваць) транспартны сродак;

- адключыць мабільную сувязь;

- абмежаваць у праве на кіраванне транспартам ці маламерным суднам;

- часова забараніць паляваць, зрабіць вас невыязным і г.д.

Апошнія навіны