BE RU EN

Чым РФ заплаціць за ўдзел КНДР у вайне: у Сеуле раскрылі дэталі

  • 22.10.2024, 12:21

Паўночная Карэя будзе чакаць "шчодрай платы" ад Масквы.

Расея можа “расплаціцца” з Паўночнай Карэяй за ўдзел яе вайскоўцаў у вайне супраць Украіны ядзернымі ўзброенымі тэхналогіямі. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Паўднёвай Карэі пры ААН Джонкук Хванг.

Паводле яго слоў, за ўдзел сваіх падраздзяленняў у вайне Паўночная Карэя будзе чакаць “шчодрай платы ад Масквы”, перадае “Укрінфарм”.

“Можа ісці гаворка як аб фінансавым, так і аб вайсковым спрыянні. Гэта могуць быць таксама і тэхналогіі, звязаныя з ядзернай зброяй”, - сказаў Хванг, выступаючы ў Радзе Бяспекі ААН.

Прадстаўнік Паўднёвай Карэі пры ААН мяркуе, што Паўночная Карэя, магчыма, ужо неўзабаве стане “актыўным удзельнікам” захопніцкай вайны Расеі супраць Украіны.

Хванг заклікаў Расею неадкладна вывесці ўсе свае войскі з Украіны і нагадаў, што працяглы мір ва Украіне магчымы толькі ў адпаведнасці са Статутам ААН і міжнародным правам.

Апошнія навіны