BE RU EN

«Страшна ў краму заходзіць»

  • 22.10.2024, 9:53

У Менску паказалі, як прадавачка ўтрымлівала пакупніка.

У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі, як прадавачка менскай крамы ў падземным пераходзе трымала дзверы крамы каб пакупнік адтуль не сышоў. Што здарылася, дакладна не вядома. Каментатары пісалі аб крадзяжы, паведамляе «Тэлеграф».

На прапанову жанчыны, якая праходзіць міма, выклікаць міліцыю супрацоўніца крамы адказала, што праваахоўнікаў ужо выклікалі. «Каб не ўцёк, патрымайце дзверы», - папрасіла яна дапамогі.

«Во жыццё надышло, страшна ў краму заходзіць, яшчэ не выпусцяць. Чаго трымалі??» - спытаў адзін каментатар.

«За тое, што ён скраў, гэта артыкул. А ўтрымліваць не мелі права, гэта «крыміналка», - напісаў іншы.

Сапраўды, у Крымінальным кодэксе (КК) Беларусі ёсць артыкул 183 «Незаконнае пазбаўленне волі», які прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў за незаконнае ўтрыманне чалавека ў памяшканні. Аднак у сітуацыі мусіць разбірацца міліцыя.

«Вось гэта, я разумею, барацьба за кліента», – пажартаваў карыстальнік TikTok.

«Не аформіў бонусную карту», - працягнуў жартаваць іншы.

Нехта ж пахваліў дзеянні прадавачкі крамы: «Спадзяюся, ёй прэмію дадуць. З нашымі дзяўчатамі лепш не мець праблем».

«Я працаваў у краме дырэктарам, пакупнік можа пакласці ў кішэню ўсё, што хочаш, і скінуць на касе ці перад выхадам з крамы. Законна будзе яго злавіць да прыезду міліцыі, калі ён выйдзе за дзверы», - адказаў на каментары аб незаконным утрыманні адзін з карыстальнікаў.

Апошнія навіны