BE RU EN

У Беларусі пачалася адпраўка навабранцаў на вайсковую службу

  • 22.10.2024, 9:17

Стала вядома, куды накіруюць першую тысячу.

З 22 кастрычніка пачынаецца адпраўка навабранцаў у злучэнні і вайсковыя часці, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

У першы дзень у войскі будзе накіравана блізу 1000 навабранцаў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, Менскай ваеннай камендатуры і 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра.

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў у кастрычніку і лістападзе плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек.

"Блізу 58 тысяч маладых людзей падлягаюць выкліку на прызыўныя камісіі восенню гэтага года", - паведамілі ў Мінабароны.

Цырымонія прыняцця прысягі пройдзе 23 лістапада.

Вайскоўцаў, якія адслужылі тэрміновую службу, звольняць у запас у кастрычніку-лістападзе 2024 года.

Апошнія навіны