BE RU EN

Байцы УСУ на танках Leopard разбілі механізаваную групу акупантаў

  • 22.10.2024, 8:31

Дакладнасць зброі шалёная.

Украінскія танкі Leopard 2A4 здолелі спыніць чарговую механізаваную атаку УС РФ на Курахаўскім кірунку. Пасля акупацыі Максімільянаўкі войска РФ узяла курс на Курахава, кінуўшы ў бой не толькі пяхоту, але і вайсковую тэхніку.

Баі на гэтым участку фронту каштавалі расейцам 1700 забітымі, параненымі і палоннымі. Вораг павольна, але ўпэўнена рухаецца наперад, аднак пры гэтым вайсковыя экспэрты заяўляюць, што акупанты нясуць нашмат больш страт на полі бою, чым паспяваюць мабілізаваць новыя сілы, піша Forbes.

Нядаўнія баі на Курахаўскім кірунку былі вельмі жорсткімі. Так, вораг перакінуў да пазіцый 79-й брыгады УСУ 19 бронемашын і чатыры танкі.

«Нашы дэсантнікі чарговы раз арганізавалі цёплую сустрэчу для акупантаў», - заявілі байцы 79-й брыгады УСУ.

Падчас нядзельнага бою было знішчана пяць бронемашын і адзін танк УС РФ. Ліквідаваны 24 акупанты, а астатнія збеглі з поля бою.

Апошнія навіны