BE RU EN

Фон дэр Ляен павіншавала Малдову з еўрапейскім выбарам

  • 21.10.2024, 20:40

Малдова паказвае, што «яна незалежная, моцная і хоча еўрапейскай будучыні», заявіла кіраўніца Еўракамісіі.

Старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен павіншавала народ Малдовы і прэзідэнтку Маю Санду з вынікамі галасавання на рэферэндуме пра ўступленне краіны ў ЕЗ. «Перад тварам гібрыднай тактыкі Расеі Малдова паказвае, што яна незалежная, моцная і хоча еўрапейскай будучыні!» – напісала Фон дэр Ляен на сваёй старонцы ў сацсетцы X у панядзелак, 21 кастрычніка.

Згодна з вынікамі падліку ўсіх бюлетэняў, апублікаваных Цэнтральнай выбарчай камісіяй Малдовы, за еўрапейскі курс Кішынёва выказаліся 50,46% удзельнікаў плебісцыту.

Грамадзянам Малдовы прапаноўвалася 20 кастрычніка адказаць «так» ці «не» на пытанне: «Ці падтрымліваеце вы ўнясенне паправак у Канстытуцыю з мэтай далучэння Рэспублікі Малдова да Еўрапейскага Звязу?» Першапачаткова разрыў паміж двума лагерамі быў мінімальным. Аднак з падлікам галасоў у Кішынёве і за мяжой першапачатковы адрыў спаборнікаў еўраінтэграцыі прыкметна скараціўся.

Апошнія навіны