Палонны з ПВК «Вагнер» пра паход на Маскву: Нашай задачай было «абнуліць» Шайгу і Герасімава
- 21.10.2024, 20:12
Прыгожын загадаў вагнераўцам іх арыштаваць.
Максім Камісараў – расейскі палонны. Родам ён з Волагды – з пятнаццаці гадоў сядзеў у турмах. Калісьці Камісараў далучыўся да ПВК «Вагнер» і ўдзельнічаў у паходзе Яўгена Прыгожына на Маскву.
Паводле ягоных словаў, расейскім наймітам загадалі або арыштаваць Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава, або «абнуліць».
«Ехалі і былі зараджаныя, такога настрою ў Міністэрстве абароны я не бачыў. Страчваць не было чаго, дзве іпатэкі былі ўзятыя», – расказаў расеец.
Пра тое, як акупант патрапіў на вайну, а пасля ў палон – ён расказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Юрыю Бутусаву. Больш падрабязна пра гэта, – глядзіце далей на ютуб-канале «Бутусаў Плюс».