Яшчэ адна краіна падтрымала пазоў Літвы ў МКС супраць Лукашэнкі
- 21.10.2024, 17:41
Дыктатар наблізіўся да Гаагі.
Міністэрства замежных спраў Латвіі падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) для расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых у Беларусі, пра гэта ведамства паведаміла «Белсату».
У МЗС Латвіі паведамілі аб падтрымцы пазову Літвы ў МУС на адрас беларускіх уладаў.
«Акрамя таго, міністэрства цесна супрацоўнічае з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі пры ацэнцы зместу звароту і аргументаў, прадстаўленых Літоўскай Рэспублікай», - адзначыла прэс-сакратарка МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ.
Яна таксама запэўніла «ў нязменнай прыхільнасці Латвійскай Рэспублікі падтрымцы працы МКС у яго прасоўванні глабальнай справядлівасці і эфектыўнай сістэмы міжнароднага крымінальнага правасуддзя».
Нагадаем, 30 Міжнародны крымінальны суд (МКС) прыняў пакет дакументаў, якія даводзяць учыненне злачынстваў падчас жорсткіх рэпрэсій у Беларусі. Гэта было зроблена на запыт Літвы, якая з'яўляецца падпісанткай Рымскага статута.
Аб падтрымцы пазову Літвы паведамілі таксама і ў Польшчы.