BE RU EN

Расейскае войска сутыкнулася з «сур'ёзнымі праблемамі»

  • 21.10.2024, 17:09

Z-блогер Грубнік б'е трывогу праз сітуацыю на фронце.

Z-блогер і валанцёр Уладзімір Грубнік (аўтар канала «Призрак Новороссии») распавёў, што праз адсутнасць рэзерваў у войску РФ у пяхоту для штурмаў пераводзяць нават вайскоўцаў стратэгічных ракетных войск. Гэта значыць, тую самую ядзерную зброю, якой увесь час трасе Пуцін, у выпадку чаго неўзабаве не будзе каму запускаць, піша «Диалог».

Ракетчыкаў адпраўляюць штурмаваць пасадкі Данецкай вобласці.

«Няўжо ў нас зусім няма рэзерваў?» - задаецца пытаннем на відэа Грубнік.

Z-блогер таксама не разумее, хто менавіта будзе запускаць ракеты, калі такое пытанне паўстане перад расейскім кіраўніцтвам. Раней паведамлялася, што ў штурмавыя падраздзяленні пераводзяць нават экіпажы сістэм СПА.

«Гэта, вядома, вельмі сур'ёзны сігнал. Можна ўявіць сабе, які ўзровень страт, калі дайшло ўжо да гэтага», - каментуюць прызнанне Z-блогера ў сеціве.

Апошнія навіны