У Албаніі арыштавалі былога прэзідэнта
- 21.10.2024, 16:52
Паводле абвінавачання ў адмыванні грошай.
Левая албанская Партыя свабоды заявіла ў панядзелак, што яе лідар і былы прэзідэнт Албаніі Ілір Мета арыштаваныя паводле абвінавачання ў адмыванні грошай.
Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведаміла выданне Express.
Арышт ажыццявілі на ўездзе ў Тыране на падставе ордэра на арышт Спецыяльнага суда на запыт Спецыяльнай пракуратуры ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю (SPAK). Мэту арыштавалі, калі ён быў за стырном аўто.
Ілір Мета знаходзіцца пад следствам цягам некалькіх месяцаў, абвінавачанні звязаныя з лабісцкім кантрактам у Злучаных Штатах Амерыкі і падазрэннем у адмыванні грошай.
Падазрэнні ў дачыненні да яго таксама ўключаюць абвінавачанні ў незаконных выдатках, у тым ліку касметычныя ўмяшанні за мяжой яго сямейнікаў.
У мінулым Мета займаў найважнейшыя пасады ў албанскай дзяржаве, уключаючы пасады прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў, спікера парламента і прэзідэнта ў 2017-2022 гадах.
Генеральны сакратар Партыі свабоды Тэдзі Блушы назваў арышт Меты «злачынным выкраданнем».
Дачыненні Меты са спецпракуратурай SPAK напружаныя. Раней у яго было публічнае сутыкненне з кіраўніком SPAK Алцінам Думанам. Мета абвінавачваў структуру ў палітычных маніпуляцыях і выкананні загадаў дзейнага прэм'ер-міністра Эдзі Рамы.