BE RU EN

Портнікаў назваў умовы, якія прымусяць Расею спыніць вайну

  • 21.10.2024, 16:35

Іх усяго тры.

Вядомы ўкраінскі журналіст, пісьменнік і публіцыст Віталь Портнікаў у інтэрв'ю з Сяргеем Жаданам на «Радио Хартія» агучыў тры ключавыя ўмовы, пры якіх Расея можа на працяглы час спыніць ваенныя дзеянні супраць Украіны.

«Першае: расейцы бачаць, што яны не могуць ні на кіламетр рушыць наперад па нашай зямлі. Другое: расейцы бачаць, што бамбаванне ўкраінскіх гарадоў не прыводзіць да масавага адтоку насельніцтва і да поўнай інфраструктурнай катастрофы. І трэцяе: тое, што расейцы бачаць, што яны больш губляюць, чым атрымліваюць», - адзначыў Портнікаў.

Ён дадаў, што пры выкананні гэтых умоў можа ўзнікнуць магчымасць абмеркавання спынення агню, што ў сваю чаргу можа адкрыць шлях да доўгатэрміновага міру.

На думку Портнікава, такія ініцыятывы, як мірны саміт з удзелам Расеі, мірныя перамовы і гарантыі бяспекі, уяўляюць сабой толькі тэатральныя дэкарацыі, якія не маюць рэальнага ўплыву на сітуацыю.

Апошнія навіны