BE RU EN

CNBC: У іранскай дапамозе для РФ ёсць падводны камень

  • 21.10.2024, 15:22

Пуцін можа сутыкнуцца з наступствамі.

Іран з самага пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне паказаў «вернасць» у хаўрусніцтве з Расеяй, але цяпер Тэгерану даводзіцца ўскосна змагацца з Ізраілем на два франты, адзначаюць эксперты.

Зрэшты, цяпер Іран можа пачаць звяртацца па дапамогу да Расеі, улічваючы патрэбнасць у больш магутных магчымасцях СПА і вайсковай выведцы для выяўлення «пакуль яшчэ не рэалізаванай наўпроставай атакі Ізраіля на Іран», паведамляюць аналітыкі CNBC.

Дадаецца, што Расея мае ўсе магчымасці для надання Тэгерану такіх магчымасцей, аднак ступень яе дапамогі Ісламскай Рэспубліцы застаецца нявызначанай праз наступствы таго ці іншага выбару.

Малодшы навуковы супрацоўнік праграмы па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы аналітычнага цэнтра Chatham House Білал Сааб заявіў, што Іран ускладае вялікія надзеі на Расею ў кантэксце надання вайсковай дапамогі.

Эксперт падкрэсліў, што нават сярод аўтарытарных краін рэпутацыя мае «вялікае значэнне ў міжнародных дачыненнях»:

«Так што, калі расейцы адыдуць ад адказу, гэта будзе мець наступствы не толькі для іх стасункаў з Іранам, але і з усякімі іншымі партнёрамі, напрыклад, з Кітаем».

Сааб мяркуе, што Расея ўсё ж можа даць Ірану тое, што трэба гэтай краіне з узбраення. СМІ піша, што, тым не менш, Тэгеран можа не атрымаць «усё неабходнае», бо РФ «занадта ўгразла ва Украіне», каб прапанаваць ваенную інтэрвенцыю супраць Ізраіля ад імя іранцаў.

«Гэта занадта рызыкоўная гульня - выступаць супраць Злучаных Штатаў з-за іранцаў...таму я думаю, што яны, хутчэй за ўсё, застануцца ў баку і паспрабуюць дапамагчы з як мага больш далёкай адлегласці», - падкрэсліў Сааб.

Апошнія навіны