BE RU EN

Кіраўнік Пентагона ў Кіеве абвясціў пра новы пакет вайсковай дапамогі

  • 21.10.2024, 15:15

Осцін прыбыў ва Украіну з неанансаваным візітам.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін падчас неабвешчанага візіту ў Кіеў у панядзелак абвясціў аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне на суму $400 млн, піша New Voice.

«Я хацеў бы абвясціць выдзяленне прэзідэнцкага пакета дапамогі на $400 млн на боепрыпасы, вайсковую тэхніку і ўзбраенне для Украіны», – сказаў Осцін.

Ён таксама запэўніў, што ЗША будуць працягваць надаваць падтрымку Украіне ў рамках двухбаковага пагаднення ў сферы бяспекі, падпісанага прэзідэнтамі Уладзімірам Зяленскім і Джо Байдэнам.

18 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што дамовіўся з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам аб рэгулярных пастаўках вайсковай дапамогі. З яго слоў, Украіна будзе атрымліваць пакеты ўзбраення раз на два-тры тыдні.

Апошнія навіны