BE RU EN

Расея не пусціла з Беларусі 19,5 тон груш

  • 21.10.2024, 14:49

Садавіна была заражаная бурай маніліёзнай гнілатой.

На мінулым тыдні Расея прыняла пастанову аб забароне на ўвоз 19,5 тоны груш з Беларусі. Паводле інфармацыі Управы Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей, садавіна выявілася заражаная бурай маніліёзнай гнілатой.

Нягледзячы на наяўнасць неабходнага фітасанітарнага сертыфіката, падчас праверкі спецыялісты Рассельгаснагляду выявілі патаген. У выніку груз быў вернуты адпраўніку.

Апошнія навіны