BE RU EN

Украінскія БПЛА атакавалі чатыры рэгіёны Расеі

  • 21.10.2024, 14:13

Масавы налёт.

У ноч на 21 кастрычніка сілы СПА збілі ў чатырох расейскіх рэгіёнах 18 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў, паведаміў а 07:07 паводле менскага часу Telegram-канал Мінабароны Расеі.

Паводле інфармацыі ведамства, больш за ўсё дронаў было знішчана ў Растоўскай вобласці (11 БПЛА).

Паводле інфармацыі Дон24.Ru, чатыры БПЛА знішчаныя пад Навашахцінскам, адзін - ля Чалтыра. У Мяснікаўскім раёне сродкамі радыёэлектроннай барацьбы дэзарыентаваныя шэсць БПЛА.

У Бранскай вобласці былі збіты чатыры дроны. Telegram-канал губернатара Аляксандра Багамаза заявіў, што пацярпелых і разбурэнняў не было. Яшчэ два беспілотнікі збілі над тэрыторыяй Курскай вобласці, адзін — у Арлоўскай вобласці.

Адзначым, што напярэдадні, 20 кастрычніка, над расейскімі рэгіёнамі знішчылі 110 дронаў УСУ.

Апошнія навіны