BE RU EN

Прапаганда РФ зрабіла «сенсацыю» з усмешкі Пуціна

  • 21.10.2024, 14:04

Фотафакт.

Расейскія прапагандысты надумалі зрабіць «сенсацыю» з нататкі пра ўсмешку свайго дыктатара Уладзіміра Пуціна, піша New Voice.

На гэта звярнулі ўвагу карыстачы сацсетак.

Гаворка ідзе аб паведамленні ў пракрамлёўскі настроеным турэцкім выданні DikGazete, у якім сцвярджалася, што выраз твару Пуціна нібыта можа напалохаць краіны NATO.

«Пуцін зноў пашырае міміку і зноў усміхаецца, зусім крыху, і кажа вельмі сур'ёзна: А калі сябрам NATO надакучыць ваяваць з намі? Спытайце іх і пра гэта. Мы гатовыя працягваць гэтую барацьбу. І перамога будзе за намі, - падкрэсліў ён. Такія заявы Пуціна з усмешкай - гэта адзін з наймацнейшых удараў, нанесеных ворагам Расеі», - гаварылася ў матэрыяле.

Такія дыфірамбы настолькі спадабаліся расейцам, што ў РФ аб іх не напісаў толькі лянівы.

Апошнія навіны