BE RU EN

У Малдове афіцыйна абвешчана аб другім туры выбараў

  • 21.10.2024, 11:53

Ён адбудзецца 3 лістапада.

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове выйшлі дзейны прэзідэнт Майя Санду і былы генеральны пракурор Аляксандр Стаянагло, паведамляе newsmaker.md.

Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі галасавання, абвешчаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй краіны ў панядзелак, 21 кастрычніка.

Пасля апрацоўкі больш за 98% бюлетэняў Санду набрала амаль 42% галасоў, Стаянагла - больш за 26%.

«Папярэдняя інфармацыя паказвае, што ніхто з 11 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Малдова не набраў больш за 50% галасоў выбарцаў, якія бралі ўдзел у выбарах. Адпаведна, на працягу двух тыдняў будзе арганізаваны другі тур выбараў», - паведаміла падчас брыфінгу старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Анжаліка Караман.

За ўключэнне еўрапейскага вектара ў Канстытуцыю прагаласавалі 50,08% выбарцаў, супраць - 49,92% пасля апрацоўкі 98,42% пратаколаў галасавання (1,46 млн галасоў).

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове адбудзецца 3 лістапада, паведамілі ў ЦВК.

У выбарах узялі ўдзел каля 1,6 млн выбарцаў, у тым ліку каля 240 тысяч за мяжой.

Апошнія навіны