BE RU EN

Дэсантнікі УСУ адбілі масаваны штурм на курахаўскім кірунку

  • 21.10.2024, 10:30

Знішчылі пяць БМП і два танкі расейцаў.

Украінскія дэсантнікі з 46-й асобнай аэрамабільнай брыгады ДШВ распавялі пра сітуацыю на курахаўскім кірунку, а менавіта ў раёне сяла Максіміліянаўка, якое спрабуюць захапіць расейцы.

У паведамленні на сваёй старонцы ў Facebook яны адзначылі, што ўчора, 20 кастрычніка, акупанты ўчынілі там яшчэ адну спробу штурму, спрабуючы развеяць агнявыя сродкі і дроны УСУ, прарваць абарону і стварыць далейшыя ўмовы для ўдалага наступу на Курахава.

Падчас гэтага штурму, працягваюць вайскоўцы, на іх пазіцыі насоўваліся сем танкаў і 11 БМП. З іх абаронцы Украіны знішчылі два танкі і пяць машын пяхоты, яшчэ два пашкоджаныя танкі акупантам удалося адкаціць назад.

«Лёс 28-мі спешаных акупантаў застаецца вядомы толькі Ўсявышняму», - паведамілі ў 46-й брыгадзе.

Апошнія навіны