BE RU EN

Намеснік міністра намякнуў на дурасць Лукашэнкі

  • 21.10.2024, 9:45

Дыктатар абсалютна некампетэнтны, калі кажа пра «прамацванне нафты».

Частку свідравін, якія ў савецкія часы «прасвідравалі і кінулі», «эканамічна немэтазгодна распрацоўваць».

Гэта вынікае з паведамлення ў эфіры СТВ намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктара Галанава.

Менавіта пра гэтыя свідравіны нядаўна згадваў Аляксандр Лукашэнка, калі заявіў, што разам з «Раснафтай» збіраецца «сур'ёзна памацаць» тэрыторыю Гомельскай вобласці і «абавязкова знайсці там нафту», узгадвае «Еўрарадыё».

Аднак Галанаў адзначае, што згаданыя свідравіны «маюць нейкія складанасці ў распрацоўцы» таму «сёння заўчасна казаць аб прамысловай здабычы нафты з іх».

Пры гэтым намеснік міністра кажа, што разам са спецыялістамі «Беларуснафты» будуць абмяркоўваць, як некаторыя з такіх свідравін усё ж «паставіць на прамысловыя рэйкі». Бо даручэнне Лукашэнкі трэба хаця б часткова выканаць. Як і задачу «максімальна магчымага павелічэння здабычы нафты».

Апошнія навіны