BE RU EN

Памёр «галоўны вораг» Эрдагана Фетхулах Гюлен

  • 21.10.2024, 9:39

Турэцкі апазіцыянер памёр у лякарні.

У ЗША памёр Фетхулах Гюлен - турэцкі апазіцыянер, заснавальнік грамадскага руху Хізмет, паведаміў рух Herkül у панядзелак, 21 кастрычніка, піша New Voice.

Паводле паведамлення, Гюлен памёр у шпіталі. Ён ужо некаторы час праходзіў курс лячэння.

Рух Гюлена складаецца з добраахвотных арганізацый, вядомых сярод яго паслядоўнікаў як Хізмет, якія аб'ядналіся пад кіраўніцтвам Гюлена. Ён налічвае блізу чатырох мільёнаў чальцоў і кіруе 200 школамі па ўсім свеце.

Гюлена называюць заклятым ворагам прэзідэнта краіны Раджэпа Тайіпа Эрдагана пасля таго, як апазіцыянера і яго рух абвінавацілі ў датычнасці да спробы дзяржаўнага перавароту 2016 года, піша Berliner Zeitung.

Уласы Турцыі мяркуюць, што на вайсковы пераварот натхніў Фетхулах Гюлен, а арганізавала - сярэдняе звяно турэцкага войска - ваенны пракурор і 46 афіцэраў на чале з адстаўным палкоўнікам Мухарэмам Кёсэ.

Урад Турцыі абвінаваціў рух Хізмет і яго лідара ў выкарыстанні сваіх вагароў уплыву ў войску і спробе зрынуць уладу. Аднак Хізмет і сам Фетхулах Гюлен адмаўляюць сваё дачыненне да спробы перавароту.

Турэцкі грамадскі і рэлігійны дзеяч, публіцыст і былы ісламскі прапаведнік Гюлен у 1999 годзе з'ехаў у ЗША на лячэнне і ўжо не вяртаўся ў Турцыю. Ён перажыў аперацыю на сэрцы і мноства аператыўных умяшанняў у сувязі з цукровым дыябетам і іншымі хваробамі. Яго ўважаюць за аднаго з самых уплывовых мусульман свету.

Апошнія навіны