BE RU EN

Кіраўнік МЗС Францыі наведаў Сумскую вобласць

  • 20.10.2024, 21:48

Жан-Ноэль Баро сустрэўся з украінскімі абаронцамі.

Міністр Еўропы і замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро здзейсніў працоўны візіт у Сумскую вобласць. Там ён сустрэўся з вайскоўцамі 117-й асобнай брыгады рэгіянальнага ўпраўлення Сіл тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны «Поўнач».

Пра гэта ў сацсетцы Facebook паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне Сіл ТрА «Поўнач».

Падчас камунікацыі з ваярамі УСУ Баро агледзеў тэхніку, перададзеную французскім бокам вайскоўцам і даведаўся аб бягучай сітуацыі на Сумшчыне.

Ад імя абаронцаў камандаванне брыгады выказала падзяку за пастаянную падтрымку Украіны з боку Францыі.

Апошнія навіны