BE RU EN

Прэзідэнт Бразіліі адмяніў паездку ў РФ на саміт BRICS

  • 20.10.2024, 21:08

Лула да Сілва атрымаў раненне патыліцы.

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва адмяніў паездку ў Казань на саміт BRICS паводле медычных паказанняў, паведаміла ягоная прэс-служба. Лекары рэкамендавалі яму часова адмовіцца ад працяглых пералётаў. Ды Сілва прыме ўдзел у саміце ў рэжыме відэаканферэнцыі, дадалі ў ягоным офісе.

Там не раскрылі падрабязнасці атрымання траўмы. G1 са спасылкай на заключэнне бальніцы Sírio-Libanês у Сан-Паўлу, куды шпіталізавалі бразільскага прэзідэнта, піша, што ён атрымаў "тупое раненне патылічнай часткі галавы" пасля няшчаснага выпадку дома напярэдадні, 19 верасня.

TV Globo высветліў, што яму наклалі швы на рану і пасля перавязкі ды Лулу адпусцілі.

Апошнія навіны