BE RU EN

Дроны атакавалі найбуйнейшы завод вытворчасці выбухоўкі ў Расеі

  • 20.10.2024, 21:14

Аперацыю за 900 км ад мяжы з Украінай правялі СБУ, ССА і ГУВ.

У ноч з 19 на 20 кастрычніка дроны СБУ, ССА і ГУВ ударылі па заводзе імя Свярдлова ў горадзе Дзяржынску (Ніжагародская вобласць РФ), паведамілі крыніцы NV ва ўкраінскіх спецслужбах.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх афіцэраў, прадпрыемства з'яўляецца складнікам расейскага ВПК і знаходзіцца пад санкцыямі краін ЕЗ і ЗША, бо прадукцыя завода выкарыстоўваецца для вядзення вайны ва Украіне.

На гэтым заводзе расейцы вырабляюць выбуховыя рэчывы, авіяцыйныя і артылерыйскія набоі, авіяцыйныя бомбы, у тым ліку КАБы, баявыя часткі кумулятыўных супрацьтанкавых кіраваных ракет, боегалоўкі да ракетных комплексаў СПА. Адлегласць ад украінскай мяжы да завода - 900 кіламетраў.

«СБУ адпрацавала над узмацненнем санкцыі супраць завода Свярдлова. Да эканамічных санкцый мы дадалі дронавыя, якія даюць маментальны эфект. Праца над уразаннем вайсковых магчымасцяў ворага будзе працягвацца і далей», - паведаміла NV інфармаваная крыніца ва ўкраінскіх спецслужбах.

У ноч з 19 на 20 кастрычніка ў горадзе Дзяржынску Ніжагародскай вобласці РФ уначы прагрымелі выбухі.

Як паведамляла расейскае выданне Astra, пад ударам апынуўся ФКП «Завод імя Свярдлова», які з'яўляецца часткай расейскага вайскова-прамысловага комплексу.

Пазней расейскія медыі і Telegram-каналы паведамлялі аб з'яўленні дыму над Дзяржынскам.

Апошнія навіны