BE RU EN

Лукашэнка не ўпэўнены, што зноў убачыць Валожын

  • 20.10.2024, 21:37

Дыктатар зусім хворы?

Лукашэнка адзначыўся дзіўнымі выказваннямі падчас наведвання 19 кастрычніка ў Валожыне (Менская вобласць) фестываля-кірмаша «Дажынкі-2024».

«Нельга сцягваць людзей у два-тры гарады ў краіне, а то і ў Менск. Горкі досвед нашых суседзяў кажа пра тое, што гэта катастрофа для тых, хто жыве, дапусцім, у Менску ці Маскве», - сказаў дыктатар.

Ён таксама заявіў, што, магчыма, гэта ягонае апошняе наведванне Валожына.

«У жыцці ўсялякае бывае: можа, мне як «прэзідэнту» і не давядзецца, не будзе магчымасці прыехаць да вас, вяскоўцаў», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што 8 кастрычніка Лукашэнка не змог падняцца па лесвіцы ў Крамлі. Гэта падагрэла чарговыя размовы пра ягоны дрэнны стан здароўя.

Апошнія навіны