BE RU EN

УСУ распляжылі велізарную бронекалону войск РФ на рацэ Аскол

  • 20.10.2024, 16:52

Пераправу акупантаў сарваў рой дронаў батальёна «Ахілес».

Сілы абароны Украіны паказалі кадры эпічнага разгрому штурмавой калоны УС РФ ля ракі Аскол з дапамогай FPV-дронаў.

Беспілотны батальён «Ахілес» 92-й брыгады УСУ эпічна распляжыў вялікую калону УС Расеі на Харкаўскім кірунку. Спроба бронегрупы акупанта прарвацца да ракі Аскол скончылася для яго вялікімі стратамі.

Відэа аперацыі апублікаваў камандзір «Ахілеса» Юры Федарэнка ў Telegram.

Войска РФ вялізнай браняванай калонай паспрабавала прарвацца да ракі, каб выйсці ў тыл УСУ.

«Скарыстаўшыся працяглымі ападкамі, супраціўнік здзейсніў рывок да ракі Аскол з мэтай захопу пераправы і разразання нашага плацдарма на левым беразе», - паведамілі ва УСУ.

На варожую калону «Ахілес» тут жа абрынуў рой ударных дронаў FPV. У выніку налёту былі знішчаныя або падбітыя 17 адзінак расейскай тэхнікі.

Так, ля Пясчанага былі спаленыя 8 БМП, пад Калеснікаўкай акупант пазбавіўся яшчэ 3 танкаў, а пад Круглякоўкай УСУ ўдалося падбіць яшчэ 6 браняваных машын пяхоты ворага.

Страты УС РФ у жывой сіле «Ахілес» ацаніў амаль на паўсотні чалавек, з якіх 21 стаў «грузам 200», 26 атрымалі раненні.

Апошнія навіны