BE RU EN

Кітай рыхтуецца да вайны: Сі Цзіньпін зрабіў важную заяву

  • 20.10.2024, 8:46

Праз некалькі дзён пасля заканчэння буйнамаштабных вучэнняў каля Тайваня.

Кітайскія дзяржаўныя СМІ ў суботу, 19 кастрычніка, паведамілі, што лідар КНР Сі Цзіньпін заклікаў войскі ўзмацніць баяздольнасць. Публікацыі з'явіліся ўсяго праз некалькі дзён пасля заканчэння буйнамаштабных вучэнняў кітайскага войска каля Тайваня.

Паводле звестак дзяржаўнай тэлекампаніі CCTV, Сі Цзіньпін аддаў загад вайскоўцам падчас наведвання брыгады ракетных войск Народна-вызваленчага войска Кітая ў чацвер, 17 кастрычніка. Ён заявіў, што вайсковае камандаванне павінна «ўсебакова ўзмацніць падрыхтоўку да вайны і забяспечыць войскам надзейную баявую гатоўнасць», а салдатам неабходна «ўзмацніць свае стратэгічныя стрымліваючыя і баявыя магчымасці», піша выданне Agence France-Presse.

Кітай, які ўважае Тайвань за частку сваёй тэрыторыі, у апошнія гады актывізаваў дэманстрацыю сілы вакол самакіравальнай выспы, адзначае выданне. Камуністычныя лідары Кітая неаднаразова заяўлялі, што не выключаюць выкарыстання сілы, каб вярнуць кантроль над Тайванем. Падчас звароту да вайскоўцаў, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што войска КНР павінна «рашуча абараняць стратэгічную бяспеку і асноўныя інтарэсы краіны».

Апошнія навіны