BE RU EN

Дроны масава атакавалі Маскву і восем рэгіёнаў РФ

  • 20.10.2024, 8:16

Былі выбухі і пажары.

Адразу ў некалькіх абласцях Расеі ў ноч на 20 кастрычніка вялася работа сіл і сродкаў супрацьпаветранай абароны праз фіксацыю беспілотнікаў, раздаліся выбухі і ўзніклі пажары. Заяўляецца аб «адбіванні» паветранага нападу сама меней у 8 рэгіёнах.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія медыя, заявы мясцовых губернатараў і мэра Масквы.

Адзначаецца, што праз «масаваную» атаку дронаў СПА працавала ў Ліпецкай, Тульскай, Разанскай, Арлоўскай, Іванаўскай, Курскай, Калужскай і Маскоўскай абласцях.

Маскоўская вобласць

Блізу 02:46 паводле мясцовага часу мэр сталіцы краіны агрэсара РФ Сяргей Сабянін у сваім Telegram заявіў, што ў выніку працы СПА ў Раменскай гарадской акрузе нібыта была «адбітая атака беспілотніка, які ляцеў на Маскву».

«На месцы падзення абломкаў, паводле папярэдніх звестак, разбурэнняў і пацярпелых няма. Спецыялісты экстранных службаў працуюць на месцы здарэння», - гаворыцца ў ягонай заяве.

Ліпецкая вобласць

Губернатар гэтай вобласці Ігар Артамонаў у сваім Telegram-канале распавёў пра нібыта «падаўленне» БПЛА ў небе над Ліпецкам і Ліпецкай муніцыпальнай акругай.

«На месцы падзення абломкаў працуюць спецслужбы», - інфармаваў расейскі чыноўнік і прасіў таксама не публікаваць у інтэрнэце «фота і відэа аб наступствах нападаў беспілотнікаў або іх пралётаў».

А 02.22 ён распавёў, што «абломкі БПЛА ўпалі на праезную частку ў раёне Сырскага Рудніка».

А ўжо амаль а трэцяй ночы губернатар удакладніў, што «ахвяраў і пацярпелых няма».

«Узгаранні, якія ўзніклі на зямлі пасля падзення БПЛА, былі аператыўна патушаныя. На месцах выяўлення фрагментаў працягваюць працаваць спецслужбы, іх задача - абясшкоджванне ўсіх абломкаў», - гаворыцца ў паведамленні расейскага чыноўніка ў сетцы.

Разам з тым, у інтэрнэце былі паказаны кадры з выбухамі і пажарам у Ліпецкай вобласці, як сцвярджаецца, у выніку атакі беспілотнікаў.

Арлоўская вобласць

У гэтым рэгіёне скардзіліся на дронавую атаку ўвечары ў суботу, і заяўлялі аб нібы збіванні сродкамі СПА 7 беспілотнікаў.

Як распавёў губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клічкоў, гэта адбылося «на тэрыторыі рэгіёну».

З яго слоў, пацярпелых і пашкоджанняў нібыта не было, і «працуюць аператыўныя службы».

Аднак пазней, ужо ўначы, расейскі чыноўнік заявіў аб знішчэнні СПА яшчэ чатырох беспілотнікаў у вобласці.

Курская вобласць

Аб дронавым нападзе ў Курскай вобласці таксама паведамлялася ў сетцы яшчэ з вечара суботы, 19 кастрычніка. Мясцовы губернатар Аляксей Смірноў пісаў у сваім Telegram аб працы СПА ў рэгіёне, і аб збіцці 8 дронаў самалётнага тыпу яшчэ а палове на дзясятую вечара.

Аднак у сетцы з'явіліся кадры, на якіх можна пачуць выбухі гэтай ноччу, у выніку працы СПА праз атаку беспілотнікаў у Курскай вобласці, прынамсі, у Курску, і паведамлялася аб гучных выбухах паблізу горада Жалезнагорска.

Апошнія навіны