BE RU EN

У Польшчы запрацаваў Рэкрутынгавы цэнтр Украінскага легіёну

  • 2.10.2024, 20:32

Уступленне ў легіён ажыццяўляецца на добраахвотных пачатках з падпісаннем кантракта.

У польскім горадзе Люблін у Дзень абаронцаў запрацаваў Рэкрутынгавы цэнтр Украінскага легіёну ў Польшчы.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на інфармаваных суразмоўцаў у Міністэрстве абароны Украіны.

У той самы час афіцыйная абаронная ўстанова гэтую інфармацыю яшчэ не каментуе.

Таксама факт адкрыцця Рэкрутынгавага цэнтра пацвярджае і афіцыйная старонка Украінскага легіёну.

Там можна знайсці інфармацыю, што ахвотныя запісацца могуць гэта зрабіць, падаўшы заяўку проста на сайце або звярнуўшыся на адрас цэнтра.

На сайце Украінскага легіёну гаворыцца, што гэта першае добраахвотніцкае падраздзяленне Узброеных сілаў Украіны, сфармаванае з украінцаў, якія жывуць за мяжой.

Таксама акцэнтуецца, што ўступленне ва Украінскі легіён ажыццяўляецца выключна на добраахвотных пачатках з падпісаннем кантракта.

Само падраздзяленне фармуецца на тэрыторыі Польшчы, навучанне праводзяць інструктары NATO на палігонах краінаў-партнёрак.

Апошнія навіны