BE RU EN

Украінскія байцы адбілі масаваны штурм расейцаў на Харкаўскім кірунку

  • 2.10.2024, 19:15

Відэа.

Брыгада «Буравой» Гвардыі наступу супольна з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны адбілі на Харкаўскім кірунку масаваны варожы штурм. У ім расейцы задзейнічалі дзясяткі адзінак цяжкай тэхнікі.

Пра гэта паведамляе Р Facebook Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Як расказалі ў МУС, расейцы задзейнічалі больш як 50 адзінак цяжкай тэхнікі. Аднак украінскія абаронцы амаль усю яе ператварылі ў металалом.

«Нашы ваяры штодзень прыкладаюць тытанічныя намаганні для знішчэння расейскіх акупацыйных войск на ўсіх рубяжах і кірунках вядзення баявых дзеянняў», - адзначылі ў ведамстве.

Апошнія навіны