BE RU EN

Супрацоўніка менскай пошты затрымалі за татуіроўку

  • 2.10.2024, 16:41

У яго на руцэ было абразлівае для паліцыянтаў скарачэнне.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі супрацоўніка менскай пошты. Відэа з ім з'явілася ў ТГ-канале сілавікоў.

Міліцыянтам не спадабалася, што на руцэ ў хлопца выбітая татуіроўка АСАВ - гэта абразлівае для паліцыянтаў скарачэнне. Яны абяцаюць, што затрыманаму прызначаць 15 дзён арышту.

Хлопец кажа, што «набіваў татуіроўку па дурасці». Ён абяцае перабіць яе пасля адбыцця пакарання.

Апошнія навіны