BE RU EN

Устаноўлены сапраўдны ўзрост Менска

  • 2.10.2024, 11:29

Сталіца Беларусі была старэйшай, чым лічылася раней.

Пры раскопках малога гарадзішча на рацэ Менцы недалёка ад сучаснага Менска знайшлі рэшткі паселішча, якому "дзве-тры тысячы гадоў", а таксама прарэзалі земляны вал, распавялі ў размешчанай недалёка аграсядзібе "Стары Менск". Сцвярджаецца, што даследаванне вала паказала - гораду Менску (зараз - Мінск) блізу 1100 гадоў.

Вал малога гарадзішча ўпершыню наскрозь прарэзаў загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч. Як паведамляецца ў відэа ад «Старога Менска», усярэдзіне вала знайшлі такое ж бярвенне, як і на вялікім гарадзішчы. Але яны дрэнна захаваліся з-за таго, што тут даволі суха.

«Паказала гэта праца, што малое і вялікае гарадзішча ў адну гадзіну і аднымі архітэктарамі, інжынерамі было пабудаванае. То бок у сённяшнім выглядзе вось гэтае гарадзішча старога Менска з'явілася ў канцы IX — пачатку X стагоддзя», — расказваецца ў роліку.

Мэтай раскопак было даказаць, што сталіца Беларусі старэйшая, чым мы думаем (самая ранняя дата згадкі Менска ў летапісе — 1067 год).

Апошнія навіны