BE RU EN

У Баранавічах падлетак збіў супрацоўніка міліцыі

  • 19.10.2024, 15:50

Затрыманне пайшло не паводле плану.

2 ліпеня супрацоўнік міліцыі паспрабаваў затрымаць няпоўнагадовага хлопца за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне на вуліцы Прамысловая ў Баранавічах. Відаць, затрыманне пайшло не паводле плану, і хлопец некалькі разоў ударыў супрацоўніка, піша BAR24.

Юнака ўсё ж такі затрымалі (гэта быў навучэнец трэцяга курсу Навамышскага дзяржаўнага аграрнага каледжа), а потым судзілі паводле артыкула 364 КК Беларусі.

Пакаранне – год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. На карысць пацярпелага супрацоўніка міліцыі таксама спагналі маральную шкоду.

Апошнія навіны