BE RU EN

Беларускіх вайскоўцаў скіравалі ў навучальна-баявы цэнтр у Расею

  • 19.10.2024, 14:20

Для пераняцця досведу «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

Беларускія вайскоўцы выпраўляюцца ў Расейскую Федэрацыю для навучання ў адным з навучальна-баявых цэнтраў.

Паводле словаў кіраўніка галоўнай управы баявой падрыхтоўкі Узброеных сілаў Уладзіміра Белага, размова ідзе пра планавую супольную падрыхтоўку. Ён расказаў, што днямі закончыў падрыхтоўку адзін з танкавых батальёнаў.

«Мы ўбачылі, як укараняецца досвед спецыяльнай ваеннай аперацыі на практыцы падрыхтоўкі войскаў», – заявіў ён.

«Сёння мы пачынаем наступны этап – скіроўваем вайскоўцаў са злучэнняў і воінскіх часцей, каб яны маглі пераняць перадавыя методыкі падрыхтоўкі войскаў для далейшага ўкаранення іх у практыку падрыхтоўкі сваіх воінскіх часцей. Пасля прыбыцця дадому яны змогуць давесці да сваіх камандзіраў, падраздзяленняў усё тое найлепшае і новае, што ёсць у практыцы Узброеных Сілаў Расеі. Найлепшыя з іх пасля навучання стануць штатнымі інструктарамі ў нашых злучэннях і воінскіх часцях», – дадаў ён.

Апошнія навіны