BE RU EN

Дзе беларусам танна набыць бульбы?

  • 19.10.2024, 14:06

Прагнозы не апраўдаліся.

Перад беларусамі гэтай восенню адкрытыя адразу некалькі магчымасцяў зэканоміць пры набыцці народнага караняплода, але ёсць і свае нюансы.

Калі вы яшчэ не набылі на зіму бульбы, карысна даведацца, дзе яе набыць максімальна выгадна. Уласнае даследаванне правялі журналісты агенцтва «Менск-Навіны».

Для пачатку варта абмовіцца, што ў сталіцы кошт беларускага нацыянальнага караняплода пачынаецца ад Br1 за кіло.

У крамах кошт кілаграма звычайнай беларускай бульбы (мытай) складае Br1,6–3, чырвонай расейскай – амаль Br5.

На Камароўскім рынку тая ж прадукцыя каштуе ад Br1,5 за кіло. Калі няма мэты ўзяць вялікія экзэмпляры, можна знайсці бульбу за Br1,2. Мытая бульба гатункаў «скарб» або «каралева Ганна» абыдзецца на Br3,5.

Кірмашы – у дапамогу

Калі стаіць мэта набыць бульбы ў запас, найлепш выбіраць сезонныя сельскагаспадарчыя кірмашы.

Мінімальны кошт тут – Br1. Столькі каштуюць гатункі «гала», «скарб», «каралева Ганна», «брыз». За Br1,2–2 прадаюць гатункі «адрэта», «вендэта», «вектар», «маніфест» і іншыя.

Пенсіянерам, якія надумалі набыць на раённых кірмашах агародніны, з дастаўкай могуць дапамагчы валанцёры.

Можна таксама наведацца на адпаведныя сайты і набыць бульбы ў прыватнікаў. І тут яна таксама будзе недарагая і часцей за ўсё з дастаўкай. За мех вагой 40 кг тут просяць ад Br47 да Br52.

Не чужыя прыватнікам і акцыі: пры набыцці дзвюх сетак зніжка 10 капеек за кіло. Калі браць тры мяхі, будзе мінус 20 капеек за кілаграм.

Які кошт бульбы абяцалі летам?

Як у сярэдзіне лета пісала Tochka.by, прадстаўнік Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Качан расказваў, што кошт беларускай бульбы восенню 2024 года будзе прыкладна такі сама, як і летась.

«Цяпер бульба з'явілася, яна была тры рублі, два рублі. Цяпер кошт пачынае зніжацца. Увосень мы будзем бачыць і 70 капеек», – адзначыў чыноўнік, удакладніўшы, што названы ім кошт прыкладны.

Прагнозы, на жаль, не апраўдаліся.

На восеньскіх кірмашах 2023 кілаграм бульбы прадаваўся за 60–80 капеек за кілаграм.

Апошнія навіны