BE RU EN

Навукоўцы: Відэагульні «амалоджваюць» мозг

  • 18.10.2024, 20:23

Даволі пяці гадзінаў на тыдзень.

Навукоўцы з Заходняга ўніверсітэта (Аўстралія) вызначылі, што відэагульні могуць падвысіць кагнітыўныя здольнасці і захаваць маладосць мозгу, а фізічныя практыкаванні могуць згуляць ролю ў паляпшэнні псіхічнага здароўя, але не наадварот. Вынікі даследавання паказаныя на сайце PsyArXiv Preprints.

У даследаванні ўдзельнічалі больш за дзве тысячы чалавек з розных краінаў свету. На першым этапе яны адказалі пытанні пра свой лад жыцця і фізічную актыўнасць, а таксама прайшлі серыю анлайн-гульняў Creyos для ацэнкі памяці, увагі і вербальных навыкаў.

У выніку аналізу звестак тысячы ўдзельнікаў, якія закончылі ўсе заданні, было выяўлена, што відэагульні станоўча ўплывалі на кагнітыўныя здольнасці, але не ўмацоўвалі псіхічнае здароўе. Наадварот, рэгулярныя заняткі спортам (больш за 150 хвілінаў на тыдзень у адпаведнасці з рэкамендацыямі САЗ) паляпшалі псіхічны дабрабыт, але не стымулявалі кагнітыўныя функцыі.

Навукоўцы адзначылі, што людзі, якія праводзілі за відэагульнямі больш за пяць гадзінаў на тыдзень, дэманстравалі кагнітыўныя навыкі, эквівалентныя такім у асобаў на 13,7 года менш. Менш захопленым гульцам удалося дабіцца «амаладжэння» мозгу на 5,2 гады.

Апошнія навіны