BE RU EN

Зяленскі распавёў пра «план Б» у вайне

  • 18.10.2024, 18:17

Многае будзе вызначацца на выбарах у ЗША.

Пераход да «плана Б» для Украіны адбудзецца ў тым выпадку, калі палітыка ЗША наконт вайсковай дапамогі зменіцца пасля лістападаўскіх выбараў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў эфіры тэлемарафона, піша unian.net.

«Такая сітуацыя, што галоўны донар у дапамозе Украіне - Злучаныя Штаты. І калі іх палітыка пасля выбараў зменіцца, вось гэтыя змены і ёсць «план Б». Гэта значыць, палітыка ЗША сама па сабе будзе ўплываць на развіццё гэтай вайны, або на развіццё заканчэння вайны», - сказаў ён.

Пры гэтым Зяленскі не ведае, якімі менавіта могуць быць гэтыя змены ў палітыцы ЗША, бо вынік амерыканскіх выбараў немагчыма прадказаць загадзя. Таксама ўкраінскі прэзідэнт адзначае, што ў перадвыбарчы перыяд кандыдаты могуць агучваць розныя заявы ў падтрымку Украіны ці супраць яе.

«А як яно будзе пасля - ніхто не ведае. Бо сёння яны змагаюцца не за Украіну, а змагаюцца на сваіх выбарах, што справядліва для іхняй дзяржавы. Для нас - не вельмі. Мы мяркуем, што мы павінны заставацца ў фокусе, бо мы ў вайне», - сказаў Зяленскі.

Апошнія навіны