BE RU EN

У цэнтры Луганску ўзарваўся аўтамабіль

  • 18.10.2024, 18:02

Імаверна, ліквідаваны расейскі афіцэр.

У пятніцу, 18 кастрычніка, у цэнтры часова акупаванага Луганску ўзарваўся аўтамабіль, у якім знаходзіліся расейскія салдаты. Імаверна, ліквідаваны расейскі маёр. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Украінскай добраахвотніцкай арміі "Поўдзень" Сяргей Братчук і Следчы камітэт РФ.

Паводле інфармацыі ASTRA, у цэнтры Луганску выбух пашкодзіў аўтамабіль УАЗ і яшчэ адзін легкавы транспартны сродак. Паводле непацверджаных звестак, ва УАЗе знаходзіліся акупанты. За стырном, магчыма, знаходзіўся маёр войска РФ Дзмітрый Пярвуха.

Відавочцы ў сацыяльных сетках мяркуюць, што прычынай выбуху магло стаць спрацоўванне гранаты, аднак дакладная прычына пакуль не ўстаноўленая. Следчы камітэт краіны-агрэсаркі паведаміў, што ў выніку выбуху загінуў мужчына, а таксама пацярпела жанчына.

Апошнія навіны