BE RU EN

Зяленскі: Каманда Белага дома прыедзе ва Украіну найбліжэйшым часам

  • 18.10.2024, 17:28

Кіраўнік Украіны аб рэакцыі ЗША на план перамогі.

ЗША ўжо неўзабаве могуць даць свой фідбек што да плану перамогі. Чакаецца візіт каманды Белага дома ва Украіну.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якое транслявалі ў эфіры тэлемарафона.

Ён распавёў, што фідбэк ад ЗША быў «амаль адразу», калі ўкраінскія чыноўнікі паехалі туды і працавалі над пытаннямі наконт запрашэння ў NATO і ўзмацнення УСУ проста цяпер.

«Мы чакаем каманду Белага дома ва Украіне. Мы чакаем, і найбліжэйшым часам яна будзе тут з тымі ці іншымі адказамі», - падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны