Олаф Шольц: Пуцін пралічыўся
- 18.10.2024, 16:19
Расея не зможа вытрымаць гэтую вайну.
Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін пралічыўся, ён не зможа вытрымаць вайну супраць Украіны. Пра гэта ў Берліне падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам заявіў канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, паведамляе DW.
Са слоў Шольца, Нямеччына будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі трэба.
Пры гэтым ён падкрэсліў неабходнасць пазбегнуць уцягвання NATO ў вайну ва Украіне, бо гэта «прывядзе да катастрофы».
«Нашая пазіцыя зразумелая. Мы максімальна падтрымліваем Украіну. У той жа час мы павінны забяспечыць тое, каб NATO не стала бокам канфлікту, каб гэтая вайна не прывяла да яшчэ большай катастрофы. Мы выдатна ўсведамляем гэтую адказнасць, і ніхто не можа з нас яе зняць», - падкрэсліў канцлер ФРГ.
У сваю чаргу Байдэн адзначыў неабходнасць «не расслабляцца і не стамляцца». Ён таксама падзякаваў Шольцу і ўраду ФРГ за «нястомную» працу над тым, каб «Украіна перамагла, а Пуцін саступіў»:
«Трэба працягваць падтрымку датуль, пакуль Украіна не атрымае справядлівага і ўстойлівага міру».