BE RU EN

У Беларусі арыштавалі нерухомасць журналісткі Таццяны Каравенкавай

  • 18.10.2024, 15:49

Гаворка ідзе пра 1/3 частку дома.

Менскае гарадское агенцтва дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры 4 кастрычніка арыштавала нерухомую маёмасць журналісткі Таццяны Каравенкавай, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Арышт накладзены на падставе пастановы галоўнай следчай управы цэнтральнага апарата Следчага камітэта ад 26 верасня 2024 года. Прычына пераследу ў дакуменце, які журналістка атрымала ад кадастравага агенцтва, не пазначаная.

Са слоў Таццяны, яна звярнулася ў Следчы камітэт па тлумачэнні, але адказу на свой ліст пакуль не атрымала.

Арыштаваная маёмасць - гэта 1/3 частка дома, якую журналістка мае ў супольнай уласнасці са сваякамі.

Таццяна Каравенкава ў 2021 годзе была вымушаная з'ехаць з Беларусі, зараз жыве і працуе за мяжой.

Апошнія навіны