BE RU EN

У Баранавіцкім раёне прадаюць клуб за 660 рублёў

  • 18.10.2024, 15:09

І яшчэ некалькі лотаў, кошт якіх істотна зніжаны.

У кастрычніку і лістападзе на электронных таргах пакупнікам будзе прапанавана некалькі будынкаў у Баранавічах, кошт якіх істотна зніжаны. Якія ёсць варыянты, журналісты выдання «Наш Край» паглядзелі на сайце «Брэстаблмаёмасць».

Паўторна на аўкцыён выстаўлены двухпавярховы будынак на вул. Прытыцкага, у якім размяшчаўся філіял Беларусбанка. Будынак з збудаваннямі і права арэнды зямельнага надзелу патаннелі на 80%, і зараз кошт лота складае 310 тысяч рублёў.

На столькі ж даступнейшым стаў і будынак навучальнага корпуса на вул. Камсамольскай. Цяпер ён прапануецца за 116,7 тысяч руб.

71 821 руб. – такая пачатковая цана за незакончаны будынак на Слонімскай шашы, 43Ж.

Будынак клуба выстаўлены на продаж у вёсцы Ягаднай. Будынак большы за 90 кв. м. плюс пляц на 12 сотак у Баранавіцкім раёне прадаецца ўсяго за 661,05 руб.

Апошнія навіны