BE RU EN

РНБА: Расея ўсё ж зробіць правакацыю на Мазырскім НПЗ

  • 18.10.2024, 17:55

Ёсць важныя прыкметы.

Расея ўсё ж зробіць правакацыю супраць Беларусі, упэўнены кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзіінфармацыі (ЦСД) пры СНБА Украіны Андрэй Каваленка.

Паводле ягоных слоў, сем дронаў расейцаў за ноч 18 кастрычніка праляцелі па тэрыторыі Беларусі.

«За верасень такіх было 30, быў зафіксаваны нават удар БПЛА «шахед» ля Мазыра, дзе ёсць НПЗ», - нагадаў ён.

Каваленка перакананы, што РФ рыхтуецца да ўчынення правакацыі супраць Беларусі.

«Усё ідзе да таго, што Расея ўсё ж зробіць правакацыю супраць Беларусі, у выніку якой могуць пацярпець як цывільныя грамадзяне, так і сам НПЗ. І гэта свядомыя дзеянні расейцаў», - заявіў ён.

Апошнія навіны