BE RU EN

Украінскія дэсантнікі ўзялі ў палон акупанта-егіпцяніна

  • 18.10.2024, 10:39

Ён прыехаў у РФ вывучаць IT-тэхналогіі, але атрымаў позву на фронт.

Украінскія дэсантнікі ўзялі ў палон егіпцяніна, які ваяваў на баку расейцаў. Гэта адбылося на Курахаўскім кірунку.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прадстаўніка прэсслужбы 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыйскай брыгады Арэста Дрымалоўскага ў эфіры тэлемарафону.

Ён пракаментаваў інфармацыю аб тым, што расейцы нібыта атрымалі загад падрываць сябе гранатамі, каб не трапляць ва ўкраінскі палон.

Дрымалоўскі адзначыў, што ваяры 79 брыгады фіксавалі, як расейскія штурмавікі «страчвалі матывацыю» ісці далей у наступ і падрывалі сябе гранатамі або чынілі самагубства з дапамогай аўтаматаў.

Ён таксама паведаміў, што нядаўна ў палон украінскіх ваяроў патрапіў егіпцянін. Ён прыехаў у Расею атрымліваць вышэйшую адукацыю ў сферы IT-тэхналогій, але атрымаўшы расейскі пашпарт, ужо праз месяц яму выдалі павестку на фронт.

«Цікавы такі персанаж, ведае чатыры мовы, паліглот. Жыць будзе», - сказаў Дрымалоўскі.

Яшчэ адзін палонны - гэта тыповы прадстаўнік расейскага войска - былы зняволены, які пайшоў на вайну супраць Украіны за 200 тысяч рублёў.

Апошнія навіны