BE RU EN

Гомельскага правакатара Катлярова прысудзілі да 1,5 гадоў калоніі

  • 18.10.2024, 10:38

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

Суд Навабеліцкага раёна Гомеля прысудзіў вядомага гомельскага правакатара Яўгена Катлярова (Яўген Какойта) да 1,5 гадоў калоніі паводле абвінавачання ў дыскрэдытацыі Беларусі (артыкул 369-1 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), піша «Флагшток».

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Што лягло ў аснову абвінавачання, невядома.

Праваабаронцы паведамляюць, што на палітычна матываваных працэсах пасля 2020 года Катляроў выступаў у якасці сведкі, даючы фальшывыя сведчанні супраць грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў. Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка заявіў, што фальшывыя сведчанні Катлярова ляглі ў аснову ягонага першага прысуду.

Апошнія навіны