BE RU EN

Буданаў: 11 тысяч вайскоўцаў КНДР пачнуць ваяваць супраць Украіны 1 лістапада

  • 18.10.2024, 10:29

Паўночнакарэйскія салдаты будуць выкарыстоўваць расейскую тэхніку і боепрыпасы.

Блізу 11 тысяч паўночнакарэйскіх пяхотнікаў праходзяць падрыхтоўку на ўсходзе Расеі з мэтай адпраўкі на вайну супраць Украіны. Яны пачнуць ваяваць ужо ў лістападзе.

Пра гэта заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Кірыл Буданаў, паведамляе The War Zone.

“Яны будуць гатовыя (ваяваць ва Украіне, - рэд.) 1 лістапад” - заявіў Буданаў.

Паводле ягоных слоў, паўночнакарэйскія жаўнеры будуць выкарыстоўваць расейскую тэхніку і боепрыпасы.

Першы атрад з 2 600 чалавек адправіцца ў Курск, дзе, як адзначыў Буданаў, Украіна стварыла плацдарм для вядзення інтэнсіўных баявых дзеянняў. Лёс астатніх войскаў пакуль невядомы.

"У нас цяпер няма поўнай карціны", - дадаў ён.

Апошнія навіны