BE RU EN

УСУ разбілі пад Курахавам буйную бронекалонну РФ разам з рэдкім «Тэрмінатарам»

  • 18.10.2024, 10:17

На штурм ішлі 33 адзінкі варожай бранятэхнікі.

Расейскія акупанты ў Данецкай вобласці выкарысталі для штурму пазіцый УСУ 33 адзінкі бранятэхнікі. Штурм адбівалі дэсантнікі 79-й брыгады КСУ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе брыгады.

«27 бронемашын з пяхотай пры падтрымцы 6 танкаў выехалі для прарыву абароны 79 асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыйскай брыгады ў раёне сяла Канстанцінаўка на Курахаўскім кірунку. Нашы ваяры сустрэлі акупантаў прыцэльным агнём яшчэ далёка на подступах да нашых перадавых пазіцый», - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку бою ў раейцаў стала менш на 11 бронемашын з дэсантам і 3 танкі. Яшчэ 3 бронемашыны і адзін танк былі пашкоджаныя.

«Атрымалася нашым ваярам таксама падбіць даволі рэдкую баявую машыну падтрымкі танкаў «Тэрмінатар». 36 акупантаў знайшлі смерць у гэтым штурме, які не дасягнуў ніякіх вынікаў, яшчэ 37 - параненыя», - праінфармавалі ўкраінскія дэсантнікі.

Апошнія навіны