BE RU EN

Беларус Баранаў прызнаны MVP гандбольнай СЕХА-лігі паводле вынікаў стартавых тураў

  • 17.10.2024, 21:18

Правы крайні «Брэста» быў ва ўдары.

Прэс-служба СЕХА-лігі назвала самага каштоўнага гандбаліста паводле вынікаў першага і другога гульнявога дня турніру ў дывізіёне «Усход».

MVP прызнаны правы крайні БГК Максім Баранаў. У першым туры ў матчы супраць «Віктара» (28:16) Максім закінуў чатыры мячы, а ў гульні з «Аістам Кітая» вызначыўся 11 разоў.

У мінулым сезоне Баранаў двойчы прызнаваўся найлепшым правым крайнім у асобных турах, а ў сезоне-2022/23 быў прызнаны найлепшым правым крайнім «фіналу чатырох», які прайшоў у Санкт-Пецярбургу.

Апошнія навіны